Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

19.09.2022

19 верасня ў ДУА “Сярэдняя школа №26 г. Брэста” стартаваў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.  Адкрыла тыдзень традыцыйная для ўстановы акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску!”, у якой мелі магчымасць прыняць удзел усе жадаючыя. Тэматычны дзень працягнуў марафон “Мова родная – мова модная” для вучняў ІХ –х класаў. А васьмікласнікі сталі ўдзельнікамі конкурсу-прэзентацыі паштовак з віншаваннямі “Пажаданні роднай мове”.