21 февраля отмечается Международный день родного языка

21.02.2022

      21 лютага адзначаецца  Міжнародны дзень роднай мовы

      Ен заснаваны  ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

         У рамах Міжнароднага дня роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №26 г.Брэста”адбыўся шэраг мерапрыемстваў: на перапынках працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі “Перакладчык”, “Адгадай загадку”, “Смак роднай мовы”. Яскравым было выступленне Валаско Варвары, якая прачытала жартоўны верш Артура Вольскага “Дзедаў сын”. Роднае слова гучала з вуснаў настаўнікаў розных вучэбных дысцыплін. Завяршыў святочны дзень музычны перапынак.

ФОТОРЕПОРТАЖ