«У думках, у сэрцах, у песнях» (140 год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа)

21.11.2022

У гэтым годзе адзначаецца 140-я гадавіна з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, заснавальнікаў нацыянальнай паэзіі і прозы. З гэтай нагоды ў рамках мерапрыемстваў па святкаванні юбілейнай даты 19 лістапада вучні ДУА "Сярэдняя школа N26 г. Брэста" наведалі дом -музей Якуба Коласа ў Смольні, хату, дзе нарадзіўся класік у вёсцы Акінчыцы. Затым накіраваліся на радзіму Янкі Купалы ў мемарыяльны запаведнік "Вязынка" - месца нараджэння паэта. Пад час тэматычнай экскурсіі яе ўдзельнікі пазнаёміліся з малой радзімай майстроў слова, цікавымі фактамі іх біяграфіі,  яшчэ раз узгадалі радкі з  паэтычных твораў, якія сталі класікай і склалі цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры.